Help:Навігацыя
![]() |
Note: When you edit this page, you agree to release your contribution under the CC0. See Public Domain Help Pages for more info.
|
![]() |
![]() |
Merge history • New images • New pages • Preferences • Random page • Undelete • Сьпіс назіраньня |
---|
Пры праглядзе сайту «MediaWiki», вы маеце тры асноўныя элемэнты навігацыі:
- The sidebar gives you access to important pages in the wiki such as Recent changes or Upload file. MediaWiki requires you to log in before seeing all of the sidebar options.
- Links (often called tabs) which relate to the page currently displayed: its associated discussion page, the version history, and – most notably – the edit link.
- User links; as an anonymous user, you’ll see a link to create an account or log in. As a logged-in user you have a collection of personal links, including ones to your user page and preferences.
Гэтая старонка ў асноўным апісвае тэмы афармленьня MonoBook і Vector. Выгляд старонак можа адрозьнівацца, калі ўжываць іншыя тэмы афармленьня.
Бакавое мэню[edit | edit source]
Бакавое мэню паказваецца ў левай частцы старонкі ніжэй за лягатып сайту (у тэмах афармленьня MonoBook або Vector). Гэтае мэню дае вам доступ да важных старонак вікі, такіх як «Апошнія зьмены» або «Загрузіць файл».
Навігацыя[edit | edit source]
Калі націснуць на лягатып, вы трапіце назад на галоўную старонку вікі. Спасылкі ў разьдзеле навігацыі ніжэй прывядуць вас на істотныя старонкі вікі. Гэтыя спасылкі могуць быць наладжаныя адміністратарамі сайту.
Панэль інструмэнтаў[edit | edit source]
Разьдзел «tools» ўтрымлівае набор спасылак, які залежыць ад тыпу старонкі, што вы праглядаеце.
- На ўсіх старонках (за выключэньнем спэцыяльных старонак)
-
- «What links here» — спэцыяльная старонка зь сьпісам усіх старонак, якія ўтрымліваюць спасылку на цяперашнюю старонку. Гэта карысна, калі вы шукаеце старонкі зь зьвязанай інфармацыяй. Зьвесткі з «what links here» могуць быць карысныя, калі вы перапрацоўваеце старонкі ў вікі і вам трэба праверыць, ці зьяўляюцца актуальнымі спасылкі на цяперашнюю старонку.
- Інструмэнт «related changes» ўтрымлівае ўсе апошнія зьмены на старонках, на якія ёсьць спасылкі зь цяперашняй старонкі. Апошнія зьмены ўсіх адпаведных шаблёнаў таксама ўключаныя ў гэтую старонку. Опцыя «Хаваць дробныя праўкі», якую можна вызначыць у наладах, сярод іншага, уплывае і на старонку «related changes».
- На ўсіх старонках (у тым ліку на спэцыяльных старонках)
-
- «Upload file» вядзе на спэцыяльную старонку, якая дазваляе ўдзельнікам загружаць выявы і іншыя файлы ў вікі. На загружаныя файлы можна спасылацца, а таксама ўключаць у іншыя старонкі. Спасылка не адлюстроўваецца, калі загрузка файлаў адключаная.
Загрузка файлаў, прагляд файлаў на сэрвэры, уключэньне іх у іншыя старонкі абмяркоўваецца ў разьдзеле «кіраваньне файламі» гэтага даведніка. - «special pages» ўтрымліваюць пералік спэцыяльных старонак MediaWiki. У тэрміналёгіі MediaWiki, спэцыяльная старонка — інструмэнт, які адлюстроўвае зьвесткі пра вікі і/або дае доступ да адміністрацыйных дзеяньняў. Напрыклад, сьпіс зарэгістраваных карыстальнікаў вікі, колькасьць старонак і рэдагаваньняў, сыстэмныя журналы, сьпіс старонак-сірацінаў і г. д. Гэтыя спэцыяльныя старонкі звычайна генэруюцца ў момант іх адкрыцьця і не захоўваюцца ў базе зьвестак вікі.
Прызначэньне і выкарыстаньне дапомных спэцыяльных старонак можа быць знойдзенае ў разьдзеле «спэцыяльныя старонкі» гэтага даведніку.
- «Upload file» вядзе на спэцыяльную старонку, якая дазваляе ўдзельнікам загружаць выявы і іншыя файлы ў вікі. На загружаныя файлы можна спасылацца, а таксама ўключаць у іншыя старонкі. Спасылка не адлюстроўваецца, калі загрузка файлаў адключаная.
Укладкі[edit | edit source]
Укладкі паказваюцца ўверсе старонкі справа ад лягатыпу (калі вы ўжываеце тэму афармленьня MonoBook або Vector). Гэтыя ўкладкі дазваляюць выконваць дзеяньні або праглядаць старонкі, зьвязаныя з адкрытай старонкай. Даступныя дапомныя дзеяньні ўключаюць: прагляд, рэдагаваньне і абмеркаваньне цяперашняй старонкі. Пэўныя ўкладкі залежаць ад таго, ці ўвайшлі вы ў сыстэму або ці маеце вы правы адміністратара ў вікі. На спэцыяльных старонках паказваецца толькі ўкладка з прасторай назваў.
- Па змоўчаньні для ўсіх удзельнікаў
-
- «прастора назваў» (старонка, дапамога, спэцыяльная старонка, шаблён, старонка ўдзельніка і г. д.)
- «discussion»
- «edit» (таксама замест яе можа быць «view source», калі забароненыя ананімныя праўкі, старонка ў прасторы назваў MediaWiki або старонка абароненая)
- "history"
- Дадатковыя ўкладкі для карыстальнікаў па ўваходзе
-
- "move"
- "watch"
- Дадатковыя ўкладкі для адміністратараў
-
- "protect"
- "delete"
Адміністратары могуць дадаваць і выдаляць укладкі з дапамогай JavaScript або пашырэньняў, таму ўкладкі, якія вы бачыце, могуць адрозьнівацца ў залежнасьці ад вікі.
Спасылкі ўдзельніка[edit | edit source]
Спасылкі ўдзельніка паказваюцца ў правым верхнім куце старонкі (калі вы ўжываеце дапомную тэму афармленьня Vector). Гэтыя спасылкі дазваляюць удзельніку па ўваходзе ў сыстэму праглядаць і рэдагаваць налады. Дадаткова спасылкі ўдзельніка даюць хуткі доступ да ўнёску і магчымасьць выйсьці з сыстэмы.
Для ананімных удзельнікаў паказваецца спасылка на ўваход у вікі або, калі дазволены адміністратарам сайту, спасылкі на ваш IP-адрас і старонку гутарак вашага IP-адрасу.
- «<імя ўдзельніка>»
- Гэта спасылка на вашую старонку ўдзельніка, дзе вы можаце зьмясьціць зьвесткі пра сябе, захоўваць істотную інфармацыю або ўжываць гэтую старонку для нечага яшчэ.
- "Talk"
- Спасылка на старонку абмеркаваньня, дзе ўдзельнікі могуць пакідаць для вас паведамленьні.
- "Preferences"
- Дазваляе мяняць вашыя асабістыя налады сайту.
- "Watchlist"
- Сьпіс усіх старонак, за якімі вы назіраеце. Старонка можа быць дададзеная ў гэты сьпіс, калі націснуць «watch» уверсе старонкі.
- "Contributions"
- Зроблены вамі ўнёсак у вікі.
- "Log out"
- Націсьніце гэтую спасылку, каб выйсьці зь вікі.