OpenBSD
| OpenBSD | |
| Лагатып OpenBSD Лагатып OpenBSD з выявай талісмана праекту — рыбкі Puffy. |
|
| Распрацоўшчык |
Праект OpenBSD |
|---|---|
| Сямейства АС |
BSD UNIX |
| Апошняя версія |
5.2 — 1 лістапада 2012 года[1] |
| Тып ядра | |
| Інтэрфейс | |
| Ліцэнзія | |
| Стан |
Актуальны |
| Вэб-сайт | |
OpenBSD, камп'ютэрная аперацыйная сістэма класу Unix, паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Берклі (BSD), распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце, Берклі. лідар праекта, Тэа дэ Раадт, разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад NetBSD у канцы 1995. Праект славуты прыхільнасцю праграмістаў ідэалам адкрытага крынічнага коду і вельмі якаснай дакументацыяй, бескампраміснай пазіцыяй у дачыненні да ліцэнзіявання праграмнага забеспячэння, а таксама ўважлівасцю да пытанняў бяспекі і правільнасцю праграмнага коду. Сімвалам праекта з'яўляецца рыбка Пуфі.
OpenBSD уключае шэраг паляпшэнняў стандартнай сістэмы бяспекі Unix. Гэта звязана з рэдкай у сучасным свеце праграмавання традыцыяй аўдыту (вычытвання) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаванняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сістэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасці праграмнага коду сістэмы з'яўляецца ліцэнзія BSD. Шырока распаўсюджаная практыка перапісвання некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова свабодныя.
Як і ў большасці аперацыйных сістэм BSD, ядро OpenBSD і збор сістэмных праграм, такіх як камандная абалонка альбо стандартныя праграмы ps і cat, распрацоўваюцца разам з іншымі прадстаўнікамі BSD-супольнасці. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступнае для ўстанаўлення як з папярэдне скампіляваных пакункаў, так і з крынічных кодаў праз сістэму партоў (ports collection).
Сёння аперацыйная сістэма OpenBSD афіцыйна выдаецца для 17 розных апаратных платформаў, сярод іх працэсары DEC Alpha, Intel i386, Hewlett-Packard PA-RISC, AMD AMD64 і Motorola 68000, камп'ютэры Apple на базе PowerPC, працоўныя станцыі Sun SPARC і SPARC64, VAX, а таксама кішэнныя камп'ютэры Sharp Zaurus.
Гл. таксама: NetBSD, FreeBSD, DragonflyBSD.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт праекта OpenBSD
- Сеціўны часопіс OpenBSD Journal
- (англ.) One Floppy OpenBSD MP3 Player and One Floppy Router
|
|
|||||

