Галоўная старонка
|
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
13:08 UTC — нядзеля, 22 сакавіка 2015 У беларускім раздзеле — 81 545 артыкулаў |
|
Выдатны артыкул
Белару́ская дзіця́чая літарату́ра — літаратура на беларускай мове, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, іх выхавання і адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў. Бярэ свой пачатак з даўніх часоў ад дзіцячага фальклору (казкі, калыханкі, прыгаворы, загадкі, песні, дзіцячыя гульні і г. д.). Станаўленне, як жанру літаратуры, адносіцца да XVI стагоддзя, часу ўзнікнення беларускага кнігадрукавання. Спачатку развіваецца пераважна як літаратура рэлігійнай скіраванасці. Больш выразна накіраванасць на дзіцячую аўдыторыю фарміруецца ў XIX стагоддзі. Найбольшы росквіт адносіцца да XX стагоддзя, калі зарадзіўся і стаў развівацца рух беларускага нацыянальнага адраджэння. У гэты час дзіцячая літаратура ўзбагацілася новымі яркімі імёнамі, жанрамі і творамі, якія даходзілі да юнага чытача праз дзіцячыя газеты, часопісы, кнігі, сцэнічныя пастаноўкі. Багата развіваецца і ў XXI стагоддзі, папаўняючыся не толькі новымі імёнамі і яркімі творамі, але і новымі формамі падачы матэрыялу з дапамогай сучасных сродкаў і інавацый. Вытокі беларускай дзіцячай літаратуры ляжаць у вуснай народнай творчасці. (далей…) Добры артыкул
Меркурый — самая блізкая да Сонца планета Сонечнай сістэмы, якая абарочваецца вакол Сонца за 88 зямных сутак. Працягласць адных зорных сутак на Меркурыі складае 58,65 зямных, а сонечных — 176 зямных. Планета названа ў гонар старажытнарымскага бога гандлю — хутканогага Меркурыя, таму што яна рухаецца па небе хутчэй за іншыя планеты. Меркурый адносіцца да ўнутраных планет, бо яго арбіта ляжыць ўнутры арбіты Зямлі. Пасля пазбаўлення Плутона ў 2006 годзе статусу планеты да Меркурыя перайшло званне самай маленькай планеты Сонечнай сістэмы. Бачная зорная велічыня Меркурыя вагаецца ад −1,9 да 5,5, але яго нялёгка заўважыць з-за невялікай вуглавой адлегласці ад Сонца (максімум 28,3°). Аб планеце пакуль вядома параўнальна няшмат. Толькі ў 2009 годзе навукоўцы склалі першую поўную карту Меркурыя, выкарыстаўшы здымкі апаратаў «Марынер-10» і «MESSENGER». Прыродных спадарожнiкаў у планеты не выяўлена. (далей…) Вікітыдзень
Запрашаем паўдзельнічаць у месячніку па дапрацоўцы Істотных артыкулаў. Вікістужка
|
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
22 сакавіка — 81-ы (82-і) дзень года па Грыгарыянскім календары. Падзеі
Нарадзіліся
Памерлі
Святкуюць |
|||||||||||||||||||||||||
|
Тэмы
Іншыя Вікіпраекты
|
||||||||||||||||||||||||||