FTP
| FTP | |
| Назва: |
File Transfer Protocol |
|---|---|
| Узровень (па мадэлі OSI): |
Прыкладны |
| Сямейства: |
TCP/IP |
| Створаны ў: |
1971 г. |
| Порт/ID: |
21/TCP для каманд, 20/TCP для даных, 49152-65534/TCP дынамічна |
| Прызначэнне пратаколу: |
Перадача выяў |
| Спецыфікацыя: | |
| Асноўныя рэалізацыі (кліенты): |
Глядзі Параўнанне FTP-кліентаў |
| Асноўныя рэалізацыі (серверы): |
ProFTPd, Pure-FTPd, vsftpd, WU-FTPD, FileZilla Server, IIS, CrossFTP Server, wzdftpd |
| Пашыральнасць: |
Дад. каманды |
FTP (англ.: File Transfer Protocol — пратакол перадачы файлаў) — стандартны пратакол, прызначаны для перадачы файлаў па TCP-сеткам (напрыклад, Інтэрнэт). FTP часта выкарыстоўваецца для загрузкі сеткавых старонак і іншых дакументаў з прыватнай прылады распрацоўкі на адкрытыя серверы хостынгу.
Пратакол пабудаваны на архітэктуры "кліент-сервер" і выкарыстоўвае розныя сеткавыя злучэнні для перадачы каманд і даных паміж кліентам і серверам. Карыстальнікі FTP могуць прайсці аўтэнтыфікацыю, перадаючы лагін і пароль адкрытым тэкстам, або, калі гэта дазволена на серверы, яны могуць падключыцца ананімна. Можна выкарыстоўваць пратакол SSH для бяспечнай перадачы, якая хавае (шыфруе) лагін і пароль, а таксама шыфруе змесціва.
Першыя кліенцкія FTP-дадаткі былі інтэрактыўнымі інструментамі каманднага радка, якія рэалізуюць стандартныя каманды і сінтаксіс. Графічныя карыстацкія інтэрфейсы з тых часоў былі распрацаваны для шматлікіх аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца дагэтуль. Сярод гэтых інтэрфейсаў як праграмы агульнага вэб-дызайну накшталт Microsoft Expression Web, так і спецыялізаваныя FTP-кліенты (напрыклад, CuteFTP).
FTP з'яўляецца адным з найстарэйшых прыкладных пратаколаў, якія з'явіліся задаўга да HTTP, у 1971 годзе. Ён і сёння шырока выкарыстоўваецца для распаўсюджвання ПЗ і доступу да аддаленых хостаў.
|
||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||