Sun Microsystems
| Sun Microsystems | |
| Тып |
Публічная кампанія |
|---|---|
| Лістынг на біржы |
NASDAQ: JAVA |
| Дэвіз кампаніі |
The network is the computer |
| Год заснавання | |
| Скасавана | |
| Прычына скасавання |
Паглынутая Oracle |
| Заснавальнікі | |
| Размяшчэнне | |
| Ключавыя фігуры | |
| Прадукцыя |
Пляцоўцы, |
| Аперацыйны прыбытак |
▼ $11,45 млрд. |
| Чысты прыбытак |
▼ -$2,23 млрд (страта) |
| Колькасць супрацоўнікаў |
35 350 (2008) |
| Сайт | |
Sun Microsystems — амерыканская карпарацыя, вытворца камп'ютараў, камп'ютарных кампанентаў, праграмнага забеспячэння і паслуг інфармацыйных тэхналогій, заснаваная 24 лютага 1982 г. У перыяд з красавіка 2009 года па студзень 2010 года была паглынутая карпарацыяй Oracle. Штаб-кватэра кампаніі знаходзілася ў Санта-Клара, Каліфорнія.
Прадукцыя кампаніі уключае серверы і працоўныя станцыі на аснове працэсара SPARC уласнай распрацоўкі, гэтаксама як і на працэсарах AMD Opteron і Intel Xeon; сістэмы захоўвання дадзеных; і набор праграмных прадуктаў, што ўключае аперацыйную сістэму Solaris, сродкі распрацоўкі, праграмнае забеспячэнне для інфраструктуры WWW і праграмы кіравання ідэнтыфікацыяй. Акрамя таго, сярод вядомых прадуктаў — платформа Java і сеткавая файлавая сістэма (Network File System, NFS).
Кампанія Sun — папулярызатар адкрытых сістэм увогуле, у тым ліку UNIX, а таксама адзін з буйнейшых укладальнікаў у праграмнае забеспячэнне з адкрытым крынічным кодам.