Галоўная старонка
|
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
11:31 UTC — аўторак, 4 жніўня 2015 У беларускім раздзеле — 99 336 артыкулаў |
|
Выдатны артыкул
Хваро́ба Альцге́ймера, або Сені́льная дэме́нцыя альцге́ймераўскага ты́пу — найбольш распаўсюджаная форма дэменцыі, нейрадэгенератыўнае захворванне, упершыню было апісана ў 1906 годзе нямецкім псіхіятрам Алоісам Альцгеймерам. Як правіла, выяўляецца ў людзей старэйшых за 65 гадоў, але існуе і ранняя хвароба Альцгеймера — рэдкая форма захворвання. Агульнасусветная захворваемасць на 2006 год ацэньвалася ў 26,6 млн чалавек, да 2050 года колькасць хворых можа вырасці ў чатыры разы. У кожнага чалавека хвароба працякае па-свойму, але назіраецца шэраг агульных сімптомаў. Першыя заўважныя праявы звычайна памылкова звязваюць з састарэлым узростам або тлумачаць уплывам стрэсу. Найчасцей на ранніх стадыях назіраецца разлад кароткачасовай памяці. Пры падазрэнні на хваробу Альцгеймера для ўдакладнення дыягназу аналізуюць паводзіны, праводзяць серыю кагнітыўных тэстаў, калі магчыма, праводзіцца магнітна-рэзанансная тамаграфія. З развіццём хваробы адбываецца страта доўгачасовай памяці. Паступовая страта функцый арганізма вядзе да смерці. Індывідуальны прагноз ускладнены праз варыяцыі ў тэрміне цячэння хваробы. (далей…) Добры артыкул
Ка́рстэн Эгебе́рг Борхгрэвінк (нарв.: Carsten Egeberg Borchgrevink; 1 снежня 1864 — 23 красавіка 1934) — нарвежскі палярны даследчык. Першы чалавек, які ступіў на Антарктычны мацярык (24 студзеня 1895 года) і правёў першую паспяховую зімоўку (1899—1900 гады). Піянер выкарыстання сабачых запрэжак для перамяшчэння па антарктычных ледавіках, 16 лютага 1900 года дасягнуў 78° 50' пд. ш. Аднак для шырокай публікі дасягненні Борхгрэвінка апынуліся перакрэсленыя экспедыцыямі Роберта Скота, Эрнэста Шэклтана і Руаля Амундсена. Толькі ў 1930 годзе Каралеўскае геаграфічнае таварыства прызнала яго ўклад у гісторыю антарктычных даследаванняў. Некалькі геаграфічных аб'ектаў у Антарктыцы названы імем Борхгрэвінка: Бераг Борхгрэвінка на Зямлі Вікторыі, паміж мысамі Адэр і Вашынгтон. На Зямлі Вікторыі знаходзяцца ледавік Бохгрэвінка і ледавіковы язык Борхгрэвінка. На Зямлі Каралевы Мод размяшчаецца ледавік Borchgrevinkisen. (далей…) Вікітыдзень
Запрашаем паўдзельнічаць у месячніку па дапрацоўцы Істотных артыкулаў. Вікістужка
Выява дня
|
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
4 жніўня — дзвесце шаснаццаты (дзвесце семнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары. Падзеі
Нарадзіліся
Памерлі
Святкуюць
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Тэмы
Іншыя Вікіпраекты
|
||||||||||||||||||||||||||