Галоўная старонка
|
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
05:20 UTC — субота, 5 верасня 2015 У беларускім раздзеле — 100 154 артыкулы |
|
Выдатны артыкул
Генацы́д у Руа́ндзе — масавыя забойствы, генацыд тутсі і ўмераных хуту ў Руандзе, які ажыццяўляўся большасцю хуту. Прыкладна за 100 дзён (з 7 красавіка 1994 г. па сярэдзіну ліпеня) прыблізна 500 000 — 1 000 000 жыхароў Руанды былі забіты, што склала прынамсі 20 % насельніцтва краіны і 70 % папуляцыі тутсі ў Руандзе. Генацыд быў спланаваны членамі палітычных эліт, вядомымі як аказу, многія з якіх займалі пазіцыі на найвышэйшых узроўнях нацыянальнага ўрада. Выканаўцы паходзілі з шэрагаў арміі Руанды, нацыянальнай паліцыі (жандармерыі), праўрадавых міліцый, якія ўключалі ў сябе групоўкі Інтэрахамвэ і Імпузамугамбі, і грамадзянскай супольнасці хуту. Генацыд меў доўгі і глыбокі ўплыў на Руанду і суседнія з ёй краіны. (далей…) Добры артыкул
Экспеды́цыя Шэ́клтана — Ро́ўэта 1921—1922 гадо́ў (англ.: The Shackleton–Rowett Expedition), вядомая таксама як Экспеды́цыя «Квэ́ста» (англ.: Quest Expedition) і Трэ́цяя экспеды́цыя Шэ́клтана (англ.: Trird Shackleton Expedition) — трэцяя і апошняя самастойная антарктычная экспедыцыя сэра Эрнэста Шэклтана, спансаваная прадпрымальнікам Джонам Куілерам Роўэтам (1874—1924). Першапачаткова планавалася даследаванне мора Бафорта, але канадскі ўрад адмовіў у фінансавай падтрымцы. Гэта прывяло да радыкальнай змены мэты экспедыцыі; паход у Антарктыду стаў у значнай ступені імправізацыяй, якая не мела канкрэтнай накіраванасці. Яшчэ да пачатку асноўнага этапу экспедыцыі памёр Э. Шэклтан, Ф. Уайлд не здолеў прабіцца на маламагутным судне праз пакавыя льды, пасля чаго Роўэт аддаў загад аб вяртанні. Экспедыцыя мае, галоўным чынам, гістарычнае значэнне: на думку біёграфаў Шэклтана — Марджэры і Джэймса Фішэраў, «яна пазначыла мяжу паміж „гераічнай“ і „механічнай“ эпохамі асваення Антарктыкі». На працягу 7 гадоў пасля яе заканчэння не праводзілася ні аднаго новага паходу ў Антарктычны рэгіён. (далей…) Вікітыдзень
Запрашаем паўдзельнічаць у месячніку па дапрацоўцы Істотных артыкулаў. Вікістужка
Выява дня
Японская ксілаграфія, на якой паказаны імператар Расіі Мікалай II, пераможаны ў Руска-японскай вайне. |
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
5 верасня — дзвесце сорак восьмы (дзвесце сорак дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары. Падзеі
Нарадзіліся
Памерлі
Святкуюць |
|||||||||||||||||||||||||
|
Тэмы
Іншыя Вікіпраекты
|
||||||||||||||||||||||||||