Галоўная старонка
|
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
06:03 UTC — чацвер, 24 верасня 2015 У беларускім раздзеле — 102 261 артыкул |
|
Выдатны артыкул
BioShóck Ínfinite — шутар ад першай асобы, распрацаваны кампаніяй «Irrational Games» і выдадзены «2K Games». Быў выпушчаны ва ўсім свеце для «Microsoft Windows», «PlayStation 3» і «Xbox 360» 26 сакавіка 2013 года, порт для «OS X» ад кампаніі «Aspyr» выпушчаны 29 жніўня 2013 года, порт для «Linux» — 17 сакавіка 2015 года. «Infinite» — трэцяя гульня ў «серыі BioShock», але яе сюжэтная лінія не з'яўляецца часткай лініі папярэдніх гульняў «BioShock». Канцэпцыя геймплэю аналагічная папярэднім. «Irrational Games» і Кен Левін базавалі гульню на гістарычных падзеях пачатку XX стагоддзя, напрыклад, Калумбаўскай выстаўцы 1893 года, і на аснове канцэпцыі амерыканскай выключнасці, а таксама ўплыве ад пазнейшых падзей, напрыклад, руху «Захапі». Гульня атрымала больш за 85 узнагарод на E3 2011, у тым ліку Best of Show з Game Critics Awards. «BioShock Infinite» атрымала добрыя водгукі крытыкаў. У прыватнасці, пахвалы тычыліся яе сюжэту і візуальнага дызайнерскага мастацтва. Паводле водгуку «Metacritic» гэта трэцяя па рэйтынгах відэагульня 2013 года. На працягу двух месяцаў з моманту выпуску было прададзена больш за 3 700 000 фізічных копій, больш за 6 мільёнаў копій былі прададзены ў цэлым. У канцы года гульня выйграла некалькі ўзнагарод, у тым ліку «Гульня года» паводле некалькіх гульнявых выданняў. (далей…) Добры артыкул
Італья́нскі фронт Пе́ршай сусве́тнай вайны́ ― адзін з франтоў Першай сусветнай вайны. На Італьянскім фронце ваявалі войскі Італіі і войскі саюзных ёй дзяржаў (Брытанская імперыя, Францыя, ЗША) супраць войскаў Аўстра-Венгрыі і Германіі. Баявыя дзеянні на Італьянскім фронце працягваліся з мая 1915 года да лістапада 1918 года. Італьянскі тэатр ваенных дзеянняў размяшчаўся ўздоўж усёй аўстра-італьянскай мяжы, ад Трэнціны да Адрыятычнага мора. Нягледзячы на тое, што Італія была членам Траістага саюза, з пачатку вайны яна захоўвала нейтралітэт, а ў 1915 годзе пасля працяглых ваганняў уступіла ў сусветную вайну на баку Антанты. Галоўным фактарам уступу Італіі ў вайну на баку Антанты стала жаданне правесці значныя тэрытарыяльныя змены за кошт Аўстра-Венгрыі. Пасля ўступлення ў вайну італьянскае камандаванне планавала правесці магутны наступ ўглыб тэрыторыі Аўстрыі і захапіць шэраг важных гарадоў, аднак неўзабаве баявыя дзеянні на Італьянскім тэатры ваенных дзеянняў набывалі характар пазіцыйных, аналагічных да баявых дзеянняў на Заходнім фронце. (далей…) Вікітыдзень
Запрашаем паўдзельнічаць у месячніку па дапрацоўцы Істотных артыкулаў. Вікістужка
|
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
24 верасня — дзвесце шэсцьдзесят сёмы (дзвесце шэсцьдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары. Падзеі
Нарадзіліся
Гл. таксама Нарадзіліся 24 верасня Памерлі
Гл. таксама Памерлі 24 верасня Святкуюць
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Тэмы
Іншыя Вікіпраекты
|
||||||||||||||||||||||||||